ГрадусПлюс. Дама з сабачкам

Важнае Грамадства

З вамі здаралася такое, калі адчувалі сябе пакрыўджанымі, пацярпелымі і жадалі або нават патрабавалі вырашэння сітуацыі па справядлівасці?

Аднак у гэтым разе трэба разумець, што закон справядлівы, але суровы і безэмацыянальны, упэўніцеся загадзя, што самі не парушаеце яго.

Хочам падзяліцца з вамі сумнай і павучальнай гісторыяй на гэты конт, якая здарылася нядаўна. Дзятлаўчанка гуляла ў парку па вуліцы Міцкевіча разам з сабачкам, любімым усімі членамі сям’і. На вачах у жанчыны хатні гадаванец выбег на дарогу і яго збіў аўтамабіль, які не спыніўся і паехаў далей.

Ад шоку жанчына не запомніла ні нумар, ні марку машыны, а калі прыйшла ў прытомнасць, звярнулася ў міліцыю і атрымала пакаранне.

– Што за бязглуздзіца? – слушна станеце абурацца вы.

Ды не, проста законныя правілы, аб існаванні якіх забываць не варта. Сітуацыю патлумачыў участковы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама Сяргей Клімчук:

– Паступіў званок на лінію 102 аб тым, што ў парку па вуліцы Міцкевіча сабаку збіў аўтамабіль. На месца здарэння выехаў я і прадстаўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў. Матэрыялы справы знаходзіліся на разглядзе ў ДАІ, адкуль прыйшоў адказ: асобу, якая кіравала транспартным сродкам, устанавіць не ўдалося, а ў дзеяннях самой грамадзянкі прысутнічае артыкул 1630 КоАП “Парушэнне правілаў утрымання жывёл”.

На першы раз жанчына атрымала папярэджанне за тое, што гуляла з сабачкам у грамадскім месцы без павадка (абавязковага для сабак любых памераў!), якое пры паўтарэнні інцыдэнту трансфармуецца ў рэальны штраф.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga