Галоўнае – разам, галоўнае – дружна!

Грамадства Свежыя навіны

Чарговая моладзевая сямідзёнка на Дзятлаўшчыне прайшла пад знакам добрых спраў.

У рамках абласнога тыдня валанцёрства з ініцыятывы раённай арганізацыі ГА “БРПА” і раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” цімураваланцёры Дзятлаўшчыны, узяўшы на ўзбраенне дэвіз “Галоўнае – разам, галоўнае – дружна, з сэрцам гарачым у грудзях”, актыўна ўключыліся ў справы на карысць землякоў і малой радзімы.

Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай дзейнасці. Пачалося ўсё, вядома ж, з агітацыі ў класах, атрадах, сацыяльных сетках з заклікам далучацца.

На 2-і дзень ладзілі інтэрнэт-чэлендж-акцыю “Гарачыя далонькі”, у час якой выразалі з паперы яркія рознакаляровыя адбіткі рук, напісалі на іх пажаданні і наведалі падшэфных у дзіцячых садках, якім расказалі пра акцыю і падарылі вырабы.

У наступны дзень правялі анлайн-драйвінг “Мы адзіныя”, каб даказаць, што толькі разам можна хутка і вынікова зрабіць нямала карысных спраў.

У 4-ы дзень агітавалі за здаровы лад жыцця: ладзілі акцыю “Белы рамонак”, праверылі веды па прафілактыцы туберкулёзу, правялі дынамічны танцавальны флэш-моб.

“Пад знакам дабра і надзеі” прайшоў яшчэ адзін дзень са шматлікімі працоўнымі дэсантамі і акцыямі, таксама школьнікі сабралі корм для Навагрудскага прытулку бяздомных жывёл і развесілі кармушкі для птушак.

Анлайн брыфінг з элементамі трэнінгу “Крокі ў добраахвотніцтва” з пасяджэннем раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” арганізавалі ў 6-ы дзень тэматычнай сямідзёнкі, у час якога паразважалі, чаму важна дапамагаць іншым, па якіх унутраных прычынах людзі становяцца добраахвотнікамі, адшукалі ў сабе галоўныя якасці валанцёра і павучыліся ўзаемадзеянню ў групах.

Завяршылася сямідзёнка не менш цікава і актыўна: з удзелам дэпутатаў моладзевага парламента ў рамках абласной акцыі “А што ты зрабіў для Беларусі!” прайшлі працоўныя дэсанты “Сады надзеі – сады будучыні”, а затым былі падведзены вынікі работы за ўсе 7 валанцёрскіх дзён з размяшчэннем у віртуальнай прасторы фотаздымкаў, відэа і іншай цікавай інфармацыі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: