Для тых, хто завецца валанцёрамі

Грамадства Свежыя навіны

У шосты школьны дзень у раённым цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі валанцёраў сабраў сінкліт “Добрыя сэрцы”, які праходзіў у рамках сацыяльна значнага праекта “Рэгіён добрых спраў” і закрываў раённы восеньскі тэматычны тыдзень “Цімураваланцёрская феерыя на Дзятлаўшчыне”.

– У зале сабраліся тыя, хто робіць свае крокі ў валанцёрства –добрыя, спагадлівыя, творчыя, працавітыя маладыя людзі. Наша сустрэча скіравана на тое, каб навучыцца дзейнічаць разам, удасканаліць якасці, патрэбныя ў валанцёрскай рабоце, – звярнулася да прысутных каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка.

Ірына Анатольеўна прапанавала юным валанцёрам паўдзельнічаць у цікавых трэнінгах і гульнях, намаляваць калектыўны партрэт валанцёра, сфарміраваць “скарбонку добрых спраў” за апошні месяц, скласці арыгамі і нават патанцаваць.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што раённы тэматычны тыдзень прайшоў для іх сапраўды вынікова: быў багаты на сумесныя справы і новыя ідэі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай Мішчанка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: