Аб правядзенні Дня прававой дапамогі

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

30 лістапада адбудзецца Дзень прававой дапамогі па тэме: “Адказнасць бацькоў за выхаванне і ўтрыманне непаўналетніх.

Адказнасць за ўчыненне непаўналетнімі злачынстваў і правапарушэнняў”.

Ён праводзіцца спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава з удзелам намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святланы Залучан для павышэння ўзроўню прававой адукаванасці насельніцтва.

Плануецца разгледзець наступныя пытанні:

– абавязкі бацькоў па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей;

– невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяшчаюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, якое прывяло да ўчынення непаўналетнім дзеяння з прыкметамі адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства;

– невыкананне абавязкаў па суправаджэнні або забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жылля;

– парадак назначэння і выплаты аліментаў, якія спаганяюцца з бацькоў на ўтрыманне дзяцей.

Інфармаванне насельніцтва раёна будзе праводзіцца праз работу прамых тэлефонных ліній: 6-10-20 (камісія па справах непаўналетніх райвыканкама), 6-15-25 (сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава). Таксама ёсць магчымасць звярнуцца па электроннай пошце dtspc@grodno-region.by або асабіста на адрас: г. Дзятлава, вул. Кутузава, 3.

Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga