Футбол “міні”, майстэрства – на максімум

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

13 красавіка адбыліся апошнія футбольныя матчы чэмпіянату горада Дзятлава па міні-футболе, а гэта азначае, што чарговы сезон гарадскіх футбольных спаборніцтваў падышоў да завяршэння. Усе ўзнагароды разыграны, усе пераможцы вызначаны.

Спаборніцтвы па міні-футболе праходзілі на гарадскім стадыёне “Колас”.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб, раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Першапачаткова да ўдзелу ў чэмпіянаце падалі заяўкі пяць лепшых каманд Дзятлаўшчыны, у ходзе фінальнага этапу за права стаць чэмпіёнам змагаліся каманды “Дынама”, “Ізакам”,  “Шторм” і “Лібертас” (Навасёлкі).

У дзень фінальнай сустрэчы футбольныя каманды “Дынама” і “Шторм” сыгралі з вынікам 4 : 1, “Ізакам” выйграў у  “Лібертаса” таксама з лікам 4 : 1.

Чэмпіёнам горада Дзятлава па міні-футболе сёлета стала каманда  “Дынама” (Дзятлава), якая ўзнагароджана Кубкам чэмпіёна за I месца і залатымі медалямі. Сярэбраным прызёрам стала каманда “Ізакам” (Дзятлава), бронзавая перамога – у каманды “Лібертас” (Навасёлкі).

Лепшым іграком чэмпіянату па міні-футболе сёлета прызнаны Максім Юганаў (“Ізакам”), лепшым галкіперам – Мікалай Рагачоў (“Дынама”), лепшым бамбардзірам стаў  Алег Лазовік (“Дынама”), лепшым абаронцам – Дзяніс Трафімчык (“Лібертас”).

 

 

 

Пасля заканчэння фінальнай гульні адбылася цырымонія ўзнагароджання каманд. Ігракам уручылі прызы галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда, першы сакратар раённага камітэту ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, трэнер па футболе, член каманды “Дынама” Уладзімір Ганчар.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ