У Казлоўшчынскім сельвыканкаме – новы кіраўнік

Важнае Грамадства

З 14 кастрычніка 2023 года старшынёй Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта прызначана Ала Дзмітрыеўна Гародка, а рашэннем сесіі Казлоўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў выбрана старшынёй гэтага Савета дэпутатаў.

Нарадзілася яна 21 жніўня 1970 года на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Самойлаўшчына, па нацыянальнасці беларуска, мае вышэйшую адукацыю: у 1993 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “землеўпарадкаванне”.

Да студэнцтва сваю працоўную дзейнасць пачынала рабочай збожжасклада калгаса “Слава працы”, а пасля заканчэння ВНУ прадоўжыла яе ў якасці спецыяліста аддзела землекарыстання і землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама. З 1997 па 2003 год працавала спецыялістам Дзянісаўскага сельвыканкама. У 2004-2010 гадах з’яўлялася галоўным спецыялістам землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай абласной службы, а затым на гэтай жа пасадзе да 2012 года прадаўжала працоўную дзейнасць у землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе Дзятлаўскага райвыканкама. У 2012-2013 гадах працавала спецыялістам Казлоўшчынскага пасялковага выканаўчага камітэта, затым да 2017-га – галоўным спецыялістам, у 2017-2021 гадах – інспектарам Казлоўшчынскага сельвыканкама. У верасні 2021 года Ала Дзмітрыеўна была прызначана на пасаду намесніка начальніка аддзела землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама, якую займала да гэтага часу. Яна неаднаразова выбіралася дэпутатам Казлоўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў, карыстаецца павагай ў мясцовага насельніцтва.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga