Навучыць любіць, разумець, дараваць…

Грамадства Свежыя навіны

Для навучэнцаў установаў адукацыі раёна было праведзена чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах.

Сям’я – пачатак усіх пачаткаў”. Размова ішла аб ролі бацькоў у стварэнні умоваў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям’і і сямейнага выхавання.

На першым этапе з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся” навучэнцы актуалізавалі веды аб ролі сям’і ў жыцці чалавека, грамадства, дзяржавы. Другі этап  прайшоў у форме “100 пытанняў даросламу”, дзе на пытанні школьнікаў адказвала  начальнік  аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Гаварылі пра сямейныя каштоўнасці, традыцыі, пра маральныя асновы сям’і  і яе ролю ў фарміраванні гарманічнай асобы.

Прыйшлі да высновы, што толькі тады фарміруюцца правільныя адносіны да жыцця, калі чалавек упэўнены, што яго любяць, зразумеюць і прымуць, ён знаходзіцца пад абаронай. Функцыя сям’і – навучыць любіць, разумець і  дараваць.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga