ГрадусПлюс. Ці доўга чакаць?

Важнае Грамадства

Фірменны магазін “Марк Фармэль” у гандлёвым цэнтры “Міраж” добра ведае кожны дзятлаўчанін.

Нягледзячы на тое, што гэта кропка працуе адносна нядаўна, сюды ахвотна і часта прыходзяць набыць абноўку для сябе, блізкіх або ў падарунак.

Зручнае размяшчэнне ў цэнтры горада, пастаяннае абнаўленне асартыменту, ветлівыя прадаўцы, частыя скідкі, якія працуюць адначасова з усёй гандлёвай сеткай Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Радуе яркая і разнастайная лінейка дзіцячага адзення. Усё для пакупніка! Калі б не адна акалічнасць.

Нягледзячы на тое, што выбар адзення шыкоўны, прымерыць уборы наважыцца не кожны: памяшканне магазіна “Марк Фармэль” дагэтуль не ацяпляецца. Нават за той непрацяглы час, пакуль я была тут, адна зацікаўленая пакупніца так нічога і не набыла: пакруціла ў руках упадабаную сукенку і павесіла назад.

– Холадна тут у вас, не хочацца нават распранацца, –  уздыхнула жанчына.

Дык гэта нам, дарослым, некамфортна, а як тут дзіцяці нешта памерыць?

Я, дарэчы, таксама прыгледзела сабе цікавы касцюмчык з новай калекцыі, але пайшла з магазіна без пакупак. Няхай пачакаюць да пацяплення…

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga