Ці застанецца права на спадчыну?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: мой бацьк – уласнік прыватызаванай кватэры, у якой я таксама прапісана. Ці можа ён адпісаць кватэру іншай асобе і я нічога не атрымаю ў спадчыну?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха:

– Распарадзіцца маёмасцю на выпадак смерці можна, склаўшы завяшчанне. Пры гэтым закон прадугледжвае свабоду: ваш бацька можа перадаць у спадчыну кватэру па сваім меркаванні. Свабода завяшчання абмяжоўваецца правам на абавязковую долю ў спадчыне, якім надзелены непаўналетнія або непрацаздольныя дзеці, непрацаздольныя муж, жонка, бацькі.

Калі ваш бацька складзе завяшчанне не на вашу карысць, то можаце атрымаць не менш за палову долі, якая належала б вам пры атрыманні ў спадчыну па законе (абавязковая доля), калі на момант адкрыцця спадчыны будзеце мець права на абавязковую долю. Факт рэгістрацыі па месцы жыхарства ў кватэры, якая належыць вашаму бацьку, не ўплывае на вызначэнне натарыусам кола спадчыннікаў і не з’яўляецца падставай для атрымання спадчыны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga