Спяшайцеся рабіць дабро

Грамадства Свежыя навіны

У рамках дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” напярэдадні 1 верасня прадстаўнікі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, грамадскай арганізацыі ветэранаў і валанцёры павіншавалі з Днём ведаў дзяцей з прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Яны парадавалі іх новымі сшыткамі, патрэбнымі для вучэбных заняткаў канцылярскімі прыладамі.

Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк пажадала ім поспехаў у вучобе, быць паслухмянымі, імкнуцца спазнаваць новае, набыць добрых надзейных сяброў. Да словаў віншавання і таксама з падарункамі да новага навучальнага года далучылася  сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча.

Рабіць добрыя справы зусім няцяжка. Галоўнае – не заставацца ў баку і не быць раўнадушнымі. Добрая ініцыятыва працягваецца. Школьныя рэчы, якія жыхары Дзятлаўшчыны складваюць у спецыяльныя карзіны пры магазінах, валанцёры перададуць дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, яшчэ раз упэўніўшы іх, што свет не без добрых людзей. Сярод іх прыемна адзначыць і сказаць дзякуй нязменнаму спонсару і ўдзельніцы акцыі індывідуальнаму прадпрымальніку Зарыне Харошка.

Таццяна САНЮК
Фота прадастаўлены Галінай Касцюк

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga