Што лепш: дагавор пазыкі ці распіска?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: сваяк просіць пазычыць буйную суму грошай. Як быць, каб потым не пашкадаваць: аформіць у натарыуса дагавор пазыкі ці напісаць распіску?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха:

– Дагавор пазыкі можна заключыць як у натарыяльнай, так і ў простай пісьмовай форме. У пацвярджэнне можа быць прадастаўлена распіска пазычальніка ці любы іншы дакумент, які даказвае перадачу грошай у доўг. Аднак гэта не пазбаўляе бакі права на пасведчанне такой дамовы натарыяльна. Адрознівацца будзе толькі парадак спагнання ў выпадку невяртання грошай. Натарыяльна засведчаны дакумент мае шэраг перавагаў. І калі  сваяк адмовіцца ад вяртання грошай, сума пазыкі будзе спагнана з яго ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчага надпісу натарыуса. Вы атрымліваеце гарантыю вяртання грошай без звароту ў суд, што дазволіць, з аднаго боку, хутка і эфектыўна вырашыць праблему, з другога – сэканоміць час і выдаткі на аплату дзяржаўнай пошліны, іншыя судовыя выдаткі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga