Ці застанецца спадчына ад бабулі?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: ці маюць права ўнукі прэтэндаваць на спадчыну бабулі, калі яе сын (бацька дзяцей) памёр, а завяшчанне складзена на сястру спадчынадаўцы і іншых спадчыннікаў няма?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха:

– Унукі могуць быць спадчыннікамі ў двух выпадках: калі на іх карысць складзена завяшчанне або калі на момант смерці бабулі (дзеда) не засталося ў жывых дзяцей спадчынадаўцы.

У першым выпадку ўнукі атрымліваюць маёмасць або долю, якія канкрэтна пазначаны ў завяшчанні. У другім – яны з’яўляюцца спадчыннікамі па праве прадстаўлення і атрымліваюць у спадчыну маёмасць дзеда ці бабулі, тую частку, якую б атрымаў бацька (маці), калі б заставаўся жывым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga