На варце закона і справядлівасці

Важнае Грамадства

Як вядома, штодзённая і самаадданая праца медыцынскіх работнікаў з’яўляецца ключавым фактарам, які вызначае выніковасць сістэмы аховы здароўя.

Павага да людзей у белых халатах заўсёды павінна ляжаць у аснове нашых паводзінаў, варта не забываць пра гэта і ніколі не сумнявацца ў той карысці, якую медыцынскі персанал прыносіць кожнай хвілінай сваёй працы.

На жаль, не ўсе грамадзяне гэта разумеюць. Так, жыхар горада Дзятлава сваімі наўмыснымі дзеяннямі справакаваў у Дзятлаўскай раённай бальніцы канфлікт з медыцынскім персаналам, які скончыўся прымяненнем “трывожнай кнопкі” і выклікам міліцыі.

Грамадзянін К., знаходзячыся на лячэнні ў адным з аддзяленняў медыцынскай установы,парушыў бальнічны рэжым, за што быў выпісаны.Мужчына, прымяніўшы гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да медыцынскай сястры аддзялення(абхапіў шыю медработніка рукой і здушваў яе), спрабаваў забраць і вынесці за межы бальніцы медыцынскую карту гісторыі хваробы. У выніку ён прычыніў пацярпелай цялесныя пашкоджанні.

У час разгляду справы ў судзе віну сваю прызнаў, прынёс прабачэнні жанчыне, здарэнне патлумачыў празмернай эмацыйнасцю са свайго боку, у зробленым раскайваўся. Але суд стаў на абарону медыцынскага работніка. Парушальнік за дадзеныя дзеянні прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічыняў.

Вадзім ДУБРОЎСКІ,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga