“Маленькая мара” Данілы Матчанава (+відэа)

Галоўнае Грамадства

У маі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь быў абвешчаны конкурс “Права на дзяцінства”.

Юны дзятлаўчанін Даніла Матчанаў стаў яго пераможцам на абласным і рэспубліканскім этапах, адзначаны дыпломам і прызам ад арганізатараў конкурсу.

Каб уручыць узнагароду, першы ў гэтым навучальным годзе занятак у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі наведала начальнік аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна Таццяна Семянюк. Яна пажадала Данілу і яго выкладчыку Роберту Асіпуку далейшых творчых поспехаў і крэатыўных ідэй.

Даніла Матчанаў – навучэнец 9 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Другі год ён наведвае аб’яднанні па інтарэсах “Маляванне” і “Камп’ютарная графіка”.

– Мы працуем за камп’ютарамі, вывучаем лічбавыя праграмы мантажу, праграмы апрацоўкі фота, – паведаміў Даніла.

Юны аніматар тксама расказаў, што для конкурсу пры падтрымцы Роберта  Асіпука ён стварыў мультыплікацыйны фільм “Маленькая мара”:

– Я намаляваў мультфільм пра хлопчыка-інваліда, які меў сваю мару і яму дапамаглі яе здзейсніць. У рабоце я натхняўся жыццём свайго выкладчыка, які ў дзяцінстве не мог хадзіць, але нягледзячы на ўсе цяжкасці, змог дасягнуць многага.

Даніла рады, што яго ідэю зразумелі і ацанілі на рэспубліканскім узроўні. Яго маленькая мара, каб мультыплікацыйны фільм паглядзелі як мага больш людзей і той зрабіў іх крыху дабрэйшымі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga