10 крокаў да электрабяспекі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Электрычны ток асабліва небяспечны для дзяцей і падлеткаў, якія больш адчувальныя да яго ўздзеяння.

Ступень паражэння залежыць ад навакольнага асяроддзя, найбольшую небяспеку ток уяўляе на вуліцы, у ванных пакоях, падвалах, гаражах.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў ад электрычнага току, неабходна памятаць і выконваць правілы электрабяспекі:

— не набліжайцеся да абарваных правадоў, якія ляжаць на зямлі, плоце ці іншых будынках;

— не вядзіце будаўніча-мантажныя работы, пасадку і высяканне дрэваў, не рабіце звалкі, стаянкі машын і механізмаў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы;

— не пранікайце на тэрыторыі і ў памяшканні электрасеткавых збудаванняў, сілавыя шчыты;

— не накідвайце на правады паветраных ліній электраперадачы староннія прадметы, не падымайцеся на апоры і не запускайце паблізу паветраных змеяў, мадэлі лятальных апаратаў;

— давярайце спецыялістам мантаж і рамонт электраправодкі ў доме, кватэры;

— не карыстайцеся самаробнымі падаўжальнікамі, электранагравальнымі прыборамі, тэхнікай;

— не запаўняйце вадой з водаправоднага крана ўключаныя ў сетку чайнікі, кафейнікі;

— не карыстайцеся ў душавых і ванных пакоях бытавымі электрапрыборамі;

— не карыстайцеся ўключанымі ў сетку 220 В пераноснымі лямпамі і бытавымі электрапрыборамі ў садах, агародах, падвалах, гаражах, сырых памяшканнях;

— не ачышчайце ад забруджвання і пылу асвятляльную арматуру і электралямпы пры ўключаным выключальніку.

Пры вызваленні чалавека ад дзеяння электрычнага току найперш трэба адключыць напружанне. Пры немагчымасці зрабіць гэта выкарыстоўвайце электраахоўныя сродкі: дыэлектрычныя пальчаткі, боты, галёшы, а пры іх адсутнасці – часткі сухога адзення, сухія палкі, дошкі.

Пры паражэнні чалавека электрычным токам неабходна аказаць пацярпеламу першую дапамогу і тэрмінова выклікаць доктара.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар раённай газэнергаінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga