Яркі адпачынак для ўсіх

Культура і адпачынак Свежыя навіны

На адкрытай пляцоўцы Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў вулічны моладзевы капуснік “Тваё лета-2023”, які падвёў вынік чарадзе яркіх забаўляльных мерапрыемстваў гэтага сезона.

Адной з цэнтральных падзей свята стала цырымонія ўзнагароджання прызёраў і пераможцаў “Марафона нявест”, які нядаўна прайшоў у Дзятлаве. Канкурсанткі атрымалі памятныя дыпломы ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і грашовыя прэміі – ад райвыканкама. На галоўнай святочнай сцэне прыгажуняў узнагародзіла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”, галоўны суддзя конкурсу Кацярына Хілімончык. Дыпломам першай ступені была адзначана фельчар агульнай практыкі Дзятлаўскай ЦРБ Вераніка Верамейка, дыпломам другой ступені – спецыяліст па арганізацыі закупак Дзятлаўскага лясгаса Таццяна Васько, трэцяй ступені – метадыст Цэнтра культуры Алена Касцюк. Суцяшальныя прызы атрымалі Кацярына Горбач з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава і Ілона Галаўнёва – работніца Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Нявесты паўтарылі “на біс” свой дэбютны флэш-моб, які ў TikTok газеты “Перамога” набраў 160 тысяч праглядаў і больш за 2100 лайкаў і прадаўжае біць рэкорды.

Насычаная праграма капусніка “Тваё лета-2023” складалася з забаваў на любы густ і ўзрост. Гасцей свята чакалі воднае шоу, гульні і фотазона ад Дзятлаўскага РАНС у межах акцыі “Канікулы без дыму і агню”, арт-батл “Анамальная спёка”, арт-пікнік “Рэлакс” і “забег” паўзункоў.

Аматараў музыкі, танцаў і колераў запрасілі фестываль шароў, якія свецяцца, “Колар-фэст”, майстар-клас па спартыўных танцах “Зумба” і навінка праграмы – сеанс кіно на траве, які змаглі наведаць усе жадаючыя.

Наталля АВЯРЧУК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga