Уладзімір Сіняк: “Надышоў час не дыктаваць умовы, а прыходзіць да паразумення”

Галоўнае Улада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў двухгадзіннае інтэрв’ю вядомай украінскай журналістцы Дзіяне Панчанцы.

Актуальная размова трапіла ў фокус і на старонкі шматлікіх сусветных сродкаў масавай інфармацыі, разабрана на цытаты, актыўна абмяркоўваецца.  Сваімі думкамі наконт выказванняў кіраўніка дзяржавы падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк:

– У вялікім інтэрв’ю Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь чарговы раз паказаў мудрасць, дальнабачнасць і рысы сапраўднага лідара, які вядзе краіну правільным і, што вельмі важна, мірным курсам. Аднак мы не можам закрываць вочы на падзеі апошніх гадоў у нашых краінах-суседках. Тое, што адбываецца на тэрыторыі Украіны – трагедыя для ўсіх усходніх славян. Шкада, што там, дзе не ўдаецца дамовіцца дыпламатам, ідзе ў ход ваенная сіла. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што першачарговая задача ўсіх бакоў канфлікту, як мага хутчэй яго спыніць, і Беларусь гатова выступіць пасрэднікам у гэтым. Ён слушна заўважыў свайму ўраінскаму калегу-прэзідэнту, што калі пакутуюць грамадзяне тваёй краіны, надышоў час не дыктаваць умовы, а прыходзіць да паразумення. За тое, у якім становішчы цяпер насельніцтва Украіны, адказнасць цалкам нясе яе кіраўніцтва: яно ідзе на паваду ў калектыўнага Захаду і перарывае сувязі з братамі-славянамі. Наступствы такой палітыкі могуць каштаваць Украіне вельмі дорага.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga