Па тэме з аналітыкай. Заплаціце падаткі своечасова

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Тэма: Да 15 лістапада фізічным асобам неабходна заплаціць тры віды падаткаў: транспартны, зямельны і падатак на нерухомасць.

Падатковыя органы адправілі паведамленні на выплату вышэйзгаданых падаткаў. У іх адлюстравана дэталёвая інфармацыя аб аб’ектах падаткаабкладання, прадастаўленых ільготах, разліку падаткаў і сумах, якія неабходна заплаціць, а таксама размешчаны QR-коды, кароткія коды для плацяжу праз ЕРИП. Майце на ўвазе, калі па нейкай прычыне паведамленне на выплату падаткаў не паступіць плацельшчыку, то яму абавязкова трэба звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства за яго копіяй.

Каментарый, за які перыяд плацім, дае намеснік начальніка ўпраўленняпа рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне Таццяна Касцюкевіч:

–У 2023 годзе маёмасныя падаткі неабходна заплаціць за 2022 год. Калі ў плацельшчыка ўзнікнуць пытанні па налічаных сумах па зямельным падатку і на нерухомасць, звяртайцеся ў падатковы орган па месцы размяшчэння аб’екта падаткаабкладання, па транспартным падатку – у падатковы орган па месцы жыхарства. Інфармацыя аб кантактных нумарах тэлефонаў падатковых органаў для атрымання кансультацый па маёмасных падатках размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь nalog.gov.by.

Нагадаем, што па транспартным падатку ў 2021 годзе ажыццяўлялася выплата авансавага плацяжу ў памеры адной базавай велічыні, у 2022 годзе фізічныя асобы ўносілі суму даплаты, налічанага за 2021 год з улікам авансавага плацяжу. У бягучым годзе грамадзяне поўнасцю заплацяць транспартны падатак за 2022 год, таму сумы, што выплачваліся ў 2021-2022 гадах былі меншыя ў параўнанні з тымі, якія ўказаныя ў цяперашніх паведамленнях.

Што тычыцца зямельнага падатку і на нерухомасць, то варта адзначыць, што раней яны выплачваліся на працягу года за бягучы год. 2022 год стаў пераходным перыядам і грамадзяне тады заплацілі авансавы плацёж у памеры 50% ад налічанай сумы. Да лістапада 2023 года яны ажыццяўлялі канчатковую даплату да гадавой сумы. Далей падатак будзе выплачвацца за папярэдні год, гэта значыць у 2024 годзе за 2023-і.

Памятайце, што ўсе вышэйзгаданыя выплаты падаткаў неабходна зрабіцьу тэрмін, каб не дапусціць пені, адміністрацыйнага спагнання і не даводзіць да прымусовага выканання падатковых абавязацельстваў.

Інфармацыя для льготнай катэгорыі

Істотныя змяненні закранулі катэгорыі грамадзян, якім прадастаўляюцца льготы. Напрыклад, пенсіянеры, інваліды І-ІІ груп вызваляюцца ад падаткаў толькі за адзін жылы дом або кватэру, незалежна ад рэгістрацыі працаздольных жыхароў у іх. Калі ў дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў больш чым адзін жылы дом або кватэра, то за наступныя аб’екты, якія знаходзяцца ва ўласнасці, варта заплаціць падатак.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga