Аплата за электраэнергію: новаўвядзенні

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Паважаныя спажыўцы электрычнай энергіі, паведамляем, што пры аплаце за спажытую электрычную энергію праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму “Разлік” для грамадзяніна, які здзяйсняе плацеж, ёсць магчымасць указаць свае прозвішча, імя, імя па-бацьку.

У гэтым выпадку ў квітанцыі аб здзейсненым плацяжы будуць указвацца прозвішча, імя, імя па-бацьку, уведзеныя плацельшчыкам. Па ўмаўчанні ўказваюцца прозвішча, імя, імя па-бацьку грамадзяніна – абанента энергазабяспечвальнай арганізацыі, на чыё імя аформлены асабовы рахунак.

Звяртаем увагу, што змяненні, унесеныя плацельшчыкам у радок “Прозвішча, імя, імя па-бацьку”, будуць толькі ў квітанцыі і не будуць з’яўляцца падставай для ўнясення змяненняў у асабовы рахунак абанента, аформлены ў энергазабяспечвальнай арганізацыі.

Дзятлаўскі раён электрычных сетак