Па тэме з аналітыкай. Прадаём аўтамабіль:як аформіць здзелку?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Тэма. Натарыяльнае пасведчанне дагавора аб адчужэнні транспартнага сродку як альтэрнатыва дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора.

Тлумачэнні дае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха:

–Пасля ўступлення ў сілу ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №246 грамадзянам прадастаўлена магчымасць выбару афармлення дагавора аб адчужэнні (куплі-продажу, дарэння, мены) транспартнага сродку: або звярнуцца ў ДАІ за дзяржаўнай рэгістрацыяй дагавора, або да натарыуса за яго пасведчаннем.

Натарыус аформіць здзелку з транспартным сродкам пры выкананні абавязковых умоваў: па-першае, бакамі па дагаворы (куплі-продажу, дарэння, мены) могуць выступаць толькі фізічныя асобы; па-другое, транспартны сродак неабходна папярэдне зняць з рэгістрацыйнага ўліку ў ДАІ.

Да натарыуса звяртаюцца ўласнік транспартнага сродку і пакупнік або іх прадстаўнікі з належна аформленымі даверанасцямі. Таксама пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарты).

Для пасведчання дагавора натарыусу абавязкова прадастаўляюцца тэхнічны пашпарт з адзнакай рэгіструючага органа аб зняцці з уліку транспартнага сродку, у выпадку неабходнасці – дакумент, які пацвярджае набыццё права ўласнасці на яго.

Для пасведчання дагавора адчужэння натарыусам правяраецца факт знаходжання транспарту ў агульнай сумеснай уласнасці мужа і жонкі. У выпадку, калі аўтамабіль набываўся ў перыяд шлюбу, для яго адчужэння спатрэбіцца згода аднаго з іх, якая можа быць аформлена ў натарыуса як адначасова,так і да пасведчання дагавора.

Натарыус правярае наяўнасць або адсутнасць абмежаванняў (абцяжаранняў) і забаронаў на здзяйсненне здзелак шляхам атрымання інфармацыі з аўтаматызаванай сістэмы ДАІ, а ў дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных да 1 студзеня 2003 года, таксама па інфармацыі, атрыманай з рэгістрацыйных, рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленняў ДАІ; звестак аб натарыяльным пасведчанні дагавора аб адчужэнні транспартнага сродку, пагаднення аб яго выкананні, заключаных пасля зняцця транспарту з уліку, па пасведчанні аб рэгістрацыі.

Не можа з’яўляцца прадметам дагавора транспарт, які належыць абавязанай асобе. Праверыць гэты факт натарыус можа шляхам азнаямлення з пашпартам дадзенага грамадзяніна, або накіравання запыту ў органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства прадаўца.

Пераход права ўласнасці транспартным сродкам ажыццяўляецца ў момант пасведчання дагавора натарыусам, адпаведна, грамадзянам не трэба звяртацца ў ДАІ для рэгістрацыі дадзенага дакумента.

Транспартны сродак можа быць прададзены ў растэрміноўку, пры гэтым права ўласнасці ў пакупніка не супадзе з момантам натарыяльнага пасведчання дагавора. У дагаворы бакі могуць прадугледзець умову, у адпаведнасці з якой прадавец застаецца ўласнікам аўтамабіля да поўнай аплаты яго кошту пакупніком. Пасля канчатковага разліку яны заключаюць у натарыуса пагадненне аб выкананні натарыяльна засведчанага дагавора, і права ўласнасці на аўтамабіль пяройдзе да пакупніка ў момант пасведчання дакумента.З гэтага моманту з былога ўласніка здымаецца адказнасць за парушэнне ПДР, адказнасць за дзеянні, учыненыя іншымі асобамі пры кіраванні дадзеным транспартным сродкам і іншае.

Пасля пасведчання здзелкі пакупніку неабходна на працягу 10 дзён паставіць транспартны сродак на ўлік у органах ДАІ і атрымаць на сваё імя дакумент аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga