Куцця, Каляды, стравы на стале…

Важнае Грамадства

Куцця, Каляды, стравы на стале
І зорка ў высокім ясным небе.
Куцця, Каляды, беленькі сняжок,
Марозны вечар – што яшчэ нам трэба?..
Каб быў спакой і мір на ўсёй зямлі,
Лагоднасць, дабрыня ў нашых сэрцах,
Каб родныя шчаслівымі былі,
Маглі людскою шчырасцю сагрэцца,
Каб Бога шанавалі, родны край,
На лёс цярністы каб не наракалі,
Жылі сумленна на сваёй зямлі,
Нястачы, гора, бед каб не зазналі.
Куцця, Каляды – светлы, добры час,
Душою ўзлятаем аж да неба,
Каб там сустрэцца з продкамі ізноў,
Куццёю падзяліцца з імі, хлебам.
Глядзіце, зорка першая зіхціць,
Так ярка ззяе, проста на паўнеба.
І на душы так лёгка, светла так –
Здаецца, больш нічога і не трэба…

Алена АБРАМЧЫК

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga