Не заблукайце ў лесе

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Калі вы вырашылі адправіцца на “ціхае паляванне”, памятайце пра некаторыя меры засцярогі.

Вазьміце з сабой мабільны тэлефон, прасачыце, каб ён быў зараджаны.

Выбірайце адзенне яркіх колераў. Абутак павінен быць максімальна зручным.

Вазьміце з сабой нож, запалкі. Пры перамяшчэнні па лесе запамінайце арыенціры, пакідайце засечкі.

Калі вы заблукалі, то не панікуйце. Узгадайце апошнюю прыкмету на знаёмай частцы шляху (возера, лінія электраперадач і іншае). Адшукаць дарогу да населенага пункта таксама вам дапамогуць гукі: брэх сабакі, шум цягніка, машын. Да населеных пунктаў у большасці выпадкаў вядуць лясная і прасёлачная дарогі, а таксама сцежкі. Выходзьце на “ваду” – уніз па плыні. Ручай выведзе да ракі, рака – да людзей. Адчулі дым – ідзіце супраць ветру (гэта значыць да крыніцы дыму).

Крысціна КАМЯНЕЦКАЯ,
інспектар дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga