Лета-2023. Паспей адпачыць з намі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У жніўні ў Дварэцкай сярэдняй школе пачаў сваю работу аздараўленчы летнік з дзённым знаходжаннем “Вясёлая планета” для 67 выхаванцаў раёна.

Лагерная змена пачалася з гульняў, якія садзейнічалі больш цеснаму знаёмству і сяброўству, са стварэння атрадных куткоў, выбару органаў самакіравання. Гульні на свежым паветры спрыялі ўмацаванню здароўя, а сумесная з работнікамі мясцовага Дома культуры конкурсна-гульнявая праграма дадала бадзёрасці і настрою.

Цікава прайшоў таксама Дзень талентаў:  малявалі, збіралі пазлы, спявалі песні, рабілі аплікацыі падчас акцыі “Хвіліна славы”. Гэты дзень у летніку суправаджаўся спартыўнымі мерапрыемствамі, цікавымі эстафетамі, конкурсам малюнкаў на асфальце і нават магчымасцю прадэманстраваць свае песенныя здольнасці ў караоке-зале.

Віталій ХАЛЮКОЎ,
дырэктар летніка “Вясёлая планета”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: