Афіцыйна. Па выніках паўгоддзя

Важнае Улада

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося сёння, 18 жніўня, былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2023 года.

Дакладваючы аб сітуацыі, якая склалася ў раёне за гэты перыяд, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская адзначыла, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова гаварыў, што залог стабільнасці ў беларускім грамадстве – гэта моцная эканоміка. Пры гэтым, наша краіна знаходзіцца не ў “цяплічных” умовах. Аднак, і ў такіх рэаліях трэба забяспечваць паступальнае яе развіццё. Зараз у нас назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі па ўсіх пастаўленых задачах.

За першае паўгоддзе 2023 года ў Дзятлаўскім раёне забяспечана выкананне: мэтавых паказчыкаў па тэмпе росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (119,1 % пры прагнозе 113,6 %);

па інвестыцыях у асноўны капітал (121,6 % пры прагнозе 101,7 %);

па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях (105,8 % пры заданні 101,7 %);

па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў прадстаўнікоў (105,6 % пры заданні 105,3 %) і іншых.

Па выніках работы за першае паўгоддзе рэгіструецца прыбытковая работа камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і адкрытых акцыянерных таварыстваў раёна. Рэнтабельнасць продажаў іх прадукцыі склала 11,8 %.

Вытворчасць валавой прадукцыі галіны жывёлагадоўлі выканана на 109,4 %, галіны раслінаводства – 73,7 %

Па стане на 1 ліпеня 2023 года колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 106 галоў, у тым ліку кароў малочнага статка – на 81 галаву. Арганізацыямі раёна выраблена малака за студзень-чэрвень 2023 года 32 789 тон, што складае 114,0 % да аналагічнага перыяду 2022 года. Надой на адну карову павялічыўся на 406 кілаграмаў і склаў 3085 кілаграмаў.

Рост па вытворчасці малака ў першым паўгоддзі 2023 года забяспечаны ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях, за выключэннем СГФ “АграМілк”.

Нарасціць дойны статак і не расслабляцца – вызначаны алгарытм дзеянняў гэтай гаспадарцы. Як заўважыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, ёсць над чым працаваць і такім мэтрам як “Хвінявічы” – укласціся і наладзіць актыўную станоўчую дынаміку ў жывёлагадоўлі. Стабільнасці Андрэй Уладзіміравіч патрабаваў у свінагадоўлі – ёй займаецца на Дзятлаўшчыне ААТ “Граніт-Агра”. Пры гэтым, па іншых паказчыках і дасягненнях у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, рэалізацыі эканамічных праграм гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства кіраўнік раёна ставіў у прыклад другім.

Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў за першае паўгоддзе склаў 105,6 % пры заданні 105,3 %.

Забяспечылі выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па ІФА ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” (136,0 % пры плане 101,0 %), ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” (951,4 % пры плане 107,5 %), Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” (96,7 % пры плане 93,5 %).

За студзень-чэрвень 2023 года па Дзятлаўскім раёне прыцягнута 42 444 тыс. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, тэмп росту склаў 121,6 % у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года, пры мэтавым паказчыку 101,7 %.

Тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ за студзень-чэрвень 2023 года склаў 190,2 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2022 года. Сёлета плануецца яшчэ рэалізаваць нямала праектаў у галіне будаўніцтва: рэканструкцыя шматкватэрнага дома ў Казлоўшчыне, рамонт харчблока ў дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава, вуліцы Шасейнай у Наваельні і іншыя.

Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Дзятлаўскага раёна за паўгоддзе склала 10 016 чалавек.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па стане на 1 ліпеня на ўліку знаходзяцца 7643 атрымальнікі пенсіі і 219 атрымальнікаў дапамог.

У час пасяджэння гучалі пытанні да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе ёсць аб’ектыўныя вытворчыя недахопы. Так, у паўназменным прастоі ў студзені-чэрвені гэтага года знаходзілася ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” – 51 работнік. Як патлумачыў дырэктар завода Аляксандр Яцук, прычынамі прастою была адсутнасць збыту прадукцыі, з максімальным запаўненнем ёмістасцяў спіртасховішчаў, перапоўненасць аналагічнай прадукцыяй як знешняга, так і ўнутранага рынкаў збыту, санкцыйныя ўмовы.

Планаванне энергазберагальных мерапрыемстваў станоўча ўплывае на дынаміку спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Таму задача па іх рэалізацыі стаіць на асаблівым кантролі. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі выслухаў завярэнні кіраўнікоў РУП ЖКГ, аддзела адукацыі і сектара культуры райвыканкама, раённай бальніцы, завода “Алгонь” (якія не выканалі свае мерыпрыемствы за шэсць месяцаў), што па выніках года яны з імі справяцца.

Таксама Андрэй Уладзіміравіч паставіў задачу прадпрыемствам раёна актывізаваць дзейнасць па рэгістрацыі маёмасці.

– У цэлым устойлівая работа рэальнага сектара эканомікі прывяла да таго, што бюджэт за 6 месяцаў выкананы з прафіцытам. Гэта дазволіла не толькі выканаць усе ўзятыя сацыяльныя абавязацельствы, але і прафінансаваць запланаваныя інфраструктурныя праекты, – адзначыў Андрэй Садоўскі. – Застаецца толькі прадпрыемствам і арганізацыям рэалізаваць усе гэтыя праекты ў поўным аб’ёме.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: