Сямейны капітал: новае ў заканадаўстве

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Падтрымка сем’яў з дзецьмі ў Беларусі – нацыянальны прыярытэт.

Для гэтага ў нашай краіне рэалізуецца шэраг мераў з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем’і. Адна з іх – праграма “Сямейны капітал”, якая дзейнічае з 2015 года.

Цяпер шматдзетныя сем’і маюць права датэрмінова выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў; медыцыну; з 2020 года – адукацыю; з 2022 – набыццё сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для члена сям’і з інваліднасцю.

Сёлета ж, 12 ліпеня, уступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2023 года № 446 “Аб змяненні пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2015 года № 128 і ад 18 верасня 2020 года № 541”. Рашэннем урада прыняты дадатковыя меры па недапушчэнні неэфектыўнага і нямэтавага расходавання сродкаў сямейнага капіталу.

У прыватнасці, Палажэнне аб парадку і ўмовах прызначэння, пералічэння, распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2015 года № 128, дапоўнена нормамі, у адпаведнасці з якімі:

1.Жылыя памяшканні, якія набываюцца з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу, будуць абследавацца на адпаведнасць устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, з афармленнем адпаведнага акта.

Абследаванне прадугледжваецца праводзіць ужо створанымі ў раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтах пастаянна дзеючымі міжведамаснымі камісіямі са згоды ўласнікаў жылля з прыцягненнем, пры неабходнасці, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага пажарнага, энергетычнага, газавага нагляду і іншых.

  1. Пашыраны пералік падставаў для прыняцця рашэння аб адмове ў датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу:

– неадпаведнасць набытага жылля ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;

– адсутнасць згоды ўласнікаў на правядзенне абследавання жылых памяшканняў;

– неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, калі датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу супярэчыць іх інтарэсам.

  1. Дзеянне рашэння аб прадастаўленні права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу будзе прыпыняцца ў выпадках, калі пасля прыняцця такога рашэння бацькоў пазбавяць бацькоўскіх правоў, пры адабранні ў іх дзяцей па рашэнні суда, адмене ўсынаўлення.
  2. На раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты ўскладзены абавязкі па ажыццяўленні маніторынгу выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу ў адпаведнасці з прынятымі рашэннямі аб датэрміновым іх распараджэнні на будаўніцтва, рэканструкцыю, набыццё жылых памяшканняў, пагашэнне іх доляй запазычанасцяў па крэдытах і пазыках, прадастаўленых на такія мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі. Пры выяўленні неабгрунтаванага выкарыстання сродкаў – па вяртанні грошай.
  3. Форма рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу таксама дапоўнена інфармацыяй для грамадзян аб неабходнасці звароту па дзяржаўную рэгістрацыю права ўласнасці на жыллё і (або) па дзяржаўную рэгістрацыю забароны на яго адчужэнне не пазней за тры месяцы з дня заключэння дагавора куплі-продажу або дня пералічэння сродкаў на пагашэнне крэдыту, пазыкі для пацверджання мэтавага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

Абавязак грамадзян звяртацца па дзяржаўную рэгістрацыю права ўласнасці на набытае жыллё ўстаноўлены Жыллёвым кодэксам.

  1. Тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, а таксама дзяржаўныя органы і арганізацыі, у якіх грамадзяне знаходзіліся на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, будуць на працягу сямі рабочых дзён апавяшчаць раённыя ці гарадскія выканаўчыя камітэты аб дзяржаўнай рэгістрацыі забароны на адчужэнне такога жылля на працягу 5 гадоў і зняцці грамадзяніна і членаў яго сям’і з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Адпаведна ўносяцца змяненні ў пералік дакументаў і звестак, якія самастойна запытваюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2020 года № 541).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-15-86.

Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga