«Жывы куток» у Дзятлаве (+відэа)

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 28 сакавіка па 28 красавіка ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава жывых экзатычных жывёл  «Жывы куток».

На выставе прадстаўлены жывыя змеі, кракадзіл, тараканы, чарапахі, хамякі, афрыканскі вожык  і шмат іншых жывёл з калекцыі віцебскага біёлага Сяргея Відзюкова.

Выстава спадабаецца і дарослым, і дзецям.