Рэйдавыя мерапрыемствы па месцах уборкі

Важнае Здарэнні і бяспека

Работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы ў мэтах супрацьпажарнай бяспекі пры ўборцы ўраджаю.

Так, ратаўнікамі былі наведалі ТАА «РоданАграПол», ААТ «Дварэц-Агра» і ААТ «Граніт-Агра».

У ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага звярталася на тэхнічны стан уборачнай тэхнікі і забеспячэнне яе першаснымі сродкамі пажаратушэння, наяўнасць іскрагасільнікаў на аўтатрактарнай тэхніцы. Таксама былі ажыццёўлены адпрацоўкі па падачы вады з аўтатранспарту, абсталяванага ёмістасцю для вады і мотапомпай, якія ажыццяўляюць прыкрыцце ўборачнай тэхнікі.

Тым, хто працуе на зернесушыльным комплексе, нагадалі алгарытмы дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый, праверылі наяўнасць талонаў на праходжанне пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама вядзенне дакументацыі на месцах.

Падчас рэйдавага мерапрыемства праводзіліся інструктажы аб правілах пажарнай бяспекі, каб у выпадку бяды людзі не панікавалі, а памяталі алгарытм дзеянняў.

Падрыхтаваў Мікіта ПАПРОЦКІ

Фота Мікіты ПАПРОЦКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga