Ведае ўчастковы. Будзьце ўважлівыя – гэта дапаможа

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: ніхто з нас не застрахаваны ад супрацьпраўных замахаў або хоць раз у жыцці быў сведкам такога здарэння.

Што варта памятаць у падобных сітуацыях?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Скварчынскі:

– Пры раскрыцці злачынстваў і правапарушэнняў значэнне маюць нават нязначныя на першы погляд дэталі. Пералічу, на што ў першую чаргу звяртаюць увагу праваахоўнікі:

– калі вы сталі сведкамі, відавочцамі ці пацярпелымі пры ўчыненні якога-небудзь правапарушэння, пастарайцеся запомніць прыкметы вінаватага: рост, адзенне, абутак, адметныя асаблівасці;

– як мага хутчэй тэлефануйце на нумар 102 (званок бясплатны) і раскажыце, што здарылася. Аператыўнасць дазволіць у самы кароткі тэрмін скіраваць нарады міліцыі або выкарыстаць для пошукаў правапарушальніка службовага сабаку;

– інфармацыю аб здарэнні вы таксама можаце перадаць любому супрацоўніку міліцыі ці ўчастковаму інспектару;

– паспрабуйце як мага спакайней і падрабязней апісаць, што адбылося, назваць час і месца здарэння;

– калі запомнілі прыкметы зламысніка і заўважылі, у якім кірунку ён пайшоў або колер, марку і нумар транспартнага сродку, на якім паехаў, абавязкова раскажыце пра гэта праваахоўнікам – гэта дапаможа хутчэй затрымаць зламысніка.

Пра супрацьпраўныя здарэнні можна паведамляць як участковым інспектарам міліцыі, так і ў аператыўна-дзяжурную службу на нумары: 102, 2-13-34, 8-029-5806042, 8-029-3508064.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga