Ведае ўчастковы. За што можна “зарабіць” штраф?

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: якія адміністрацыйныя правапарушэнні сустракаюцца найбольш часта і часам не ўспрымаюцца грамадзянамі як парушэнне закона?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віталій Грышук:

– Першае з іх – знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама распіццё ў такіх лакацыях алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва (акрамя спецыяльна прызначаных для гэтага месцаў). За падобныя паводзіны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 15 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Магчыма грашовае пакаранне ад 2 да 30 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт і за абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой людзей і дэманструюць відавочную непавагу да грамадства. Ад 1 да 3 базавых велічыняў могуць заплаціць парушальнікі за купанне ў забароненых месцах рэк, азёр і іншых вадаёмаў, яшчэ больш, да 12 базавых велічыняў, – за разведзенае ў недазволеных месцах вогнішча.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga