Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Важнае Грамадства

У рамках рэспубліканскай акцыі “Дарогамі мужнасці і стойкасці: раўненне на герояў” Дзятлаўскі раённы савет ГА “БРПА” арганізаваў для юных землякоў тэматычныя мерапрыемствы.

Актыўны ўдзел у іх прынялі адпачывальнікі школьных летнікаў раёна.

21 чэрвеня навучэнцам прапанавалі паўдзельнічаць у піяр-акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта!”. Хлопчыкі і дзяўчынкі раздалі буклеты і флаеры з гістарычнай інфармацыяй аб важных падзеях ваеннага ліхалецця жыхарам мікрараёнаў сваіх школ.

22 чэрвеня юныя жыхары Дзятлаўшчыны далучыліся да інтэлектуальнага анлайн-трэйсера “Вайна…Памяць…”, які складаўся з дзвюх частак. У першай пад назвай “Міннае поле” былі пытанні віктарыны аб Вялікай Айчыннай вайне, другая – “Зброя Перамогі” – утрымлівала рэбусы.

Вынікі інтэлектуальных інтэрнэт-іспытаў будуць падведзены на сайце Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Самыя актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі атрымаюць анлайн-граматы.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga