Папярэдзіць вясновыя палы

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З надыходам вясны ратраўнікам даводзіцца сутыкацца з праблемай вясновых палаў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць з-за спальвання леташняга смецця.

З мэтай недапушчэння вясновых выпальванняў работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела МНС праводзяць штодзённыя рэйды і праводзяць маштабную прафілактычную працу з насельніцтвам.

На гэты раз ратаўнікі правялі рэйдавыя мерапрыемствы ў гарадскіх пасёлках Наваельня і Казлоўшчына. Яны нагадалі вяскоўцам аб рэзанансных выпадках, якія адбыліся ў раёне і вобласці ў 2022 годзе, калі пры спальванні смецця без выканання правілаў бяспекі грамадзяне не толькі страчвалі маёмасць, але і жыццё. Узгадалі, чым скончылася леташняе выпальванне сухой расліннасці ў Мастоўскім раёне. Тады дачнікі запалілі смецце – загарэлася вёска Руда Ліпічанская. Пажарам было знішчана 2 жылыя дамы, 3 нежылыя і 17 гаспадарчых пабудоваў. Нагадалі аб мерах бяспекі пры ўборцы прыдамавой тэрыторыі. Таксама ў гутарках работнікі МНС расказалі аб адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам. Так, выпальванне сухой расліннасці і травы на корані, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў цягне штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў, а распальванне вогнішчаў у забароненых месцах — папярэджанне або штраф да 12 базавых велічыняў. Кожнаму грамадзяніну раздавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць ім аб правілах бяспекі і аб алгарытме дзеянняў пры пажары.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga