2 сакавіка, напярэдадні Дня беларускай міліцыі, супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з прафесійным святам павіншавалі кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.
Праваахоўнікам госці пажадалі моцнага здароўя, спакойных будняў і святаў, надзейнага тылу і ладу ў сем’ях, службовых поспехаў, шчасця, міру і дабра. Адзначылі, што, дзякуючы іх паўсядзённай годнай рабоце, жыхары нашага раёна адчуваюць сябе спакойна і пад надзейнай абаронай.
Таксама былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды да прафесійнага свята.
Нагрудным знакам “Выдатнік міліцыі” ўзнагароджаны памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Віталій Прыходзька.
Падзякі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама атрымалі загадчык групы тылавога забеспячэння аддзела Мікалай Кот і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Вольга Ламака, якая таксама ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама.
Граматай упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама адзначаны начальнік аддзела крымінальнага вышуку Аляксей Кашко.
Нагрудным знакам “За адзнаку” ўзнагароджаны старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы Яўгеній Свораб.
Юбілейным медалём “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” – начальнік аддзела прафілактыкі Андрэй Юшкевіч.
Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Руслан Лаўрэнцьеў і старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Юшкевіч.
Падзячныя лісты старшыні райвыканкама – галоўны бухгалтар Таццяна Ціхан, вадзіцель групы тылавога забеспячэння Аляксандр Ламака, прыбіральшчыца Святлана Павачка.
Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў адзначаны старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Вольга Індура, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік.
Падзячнымі лістамі старшыні раённага Савета дэпутатаў – начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Петрукевіч, міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Нашуцінскі.
Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga