Дзень абароны дзяцей стаў святочным і для выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дзеткі-інваліды і дзеткі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця наведалі свята «Хай шчасце ў дзіцячых душах адаб’ецца!», якое ладзілася ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, а пасля ўжо да іх у госці завіталі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўскага раёна: БРСМ, Савета ветэранаў, Чырвонага Крыжа, клуба “Нам года – не беда!” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Павітала дзетак і педагогаў цэнтра старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Яна пажадала дабрыні, сардэчнай цеплыні, цярпення і моцнага здароўя ўсім прысутным.
Салодкія падарункі і фотаздымкі на памяць сталі прыемным заканчэннем сустрэчы.
Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ