Людміла Радзевіч: “ Ад Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту чакаю рашэнні па развіцці рэгіёнаў”

Важнае Грамадства

Старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама, дэпутат Новаяльнянскага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання Людміла Радзевіч расказала, што жадае даведацца са штогадовага Паслання Прэзідэнта, якое прызначанага на 31 сакавіка:

– Думаю, галоўнымі ў Пасланні Прэзідэнта ў першую чаргу будуць агучаны пытанні захавання міру, гарантыі яго забеспячэння, не толькі аб тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэце нашай краіны, але і аб інфармацыйнай, эканамічнай, энергетычнай і харчовай бяспецы.

Як дэпутата і жыхарку невялікага пасёлка, мяне вельмі хвалюе пытанне развіцця рэгіёнаў. Спадзяюся пачуць меркаванне Прэзідэнта наконт таго, як будзе рэалізоўвацца падтрымка сельскіх населеных пунктаў, якая будучыня чакае беларускую вёску і яе жыхароў. Сёння ў сельскай мясцовасці нямала добрых прадпрыемстваў і арганізацый, амбіцыёзных кіраўнікоў і таленавітай моладзі. Для таго каб яны маглі рэалізаваць сябе на сваёй малой радзіме і мець дастойны ўзровень жыцця, патрабуецца не толькі ініцыятыва “знізу”, але і валявыя рашэнні на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Мяркую, у час Паслання яны будуць агучаны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga