2023 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам міру і стварэння.
Нашы землякі актыўна дзеляцца сваімі думкамі і спадзяваннямі на гэты конт.
Алена Васкель, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”:
– Сімвалічна, што Год міру і стварэння стаў лагічным прадаўжэннем Года гістарычнай памяці.
На шчасце, я нарадзілася і жыву ў мірны час. Тым не менш, калі вядомую фразу “Толькі б не было вайны” многія з нас не так даўно выказвалі з пэўнай доляй іроніі, то цяпер, спадзяюся, усе зразумелі, якая гэта каштоўнасць: жыць у краіне, дзе няма варожасці, дзе людзі не ваююць адзін з адным. Здорава, калі людзі маюць агульны погляд на гісторыю, калі няма супярэчнасцяў паміж рэлігійнымі канфесіямі і прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў.
Мір – гэта аснова жыцця. Ён павінен быць у сем’ях, у адносінах паміж людзьмі, у краіне. І нам, сённяшняму пакаленню, неабходна захаваць гэту найвялікшую каштоўнасць. Мы павінны забяспечыць адзінства і спакой у нашым грамадстве, памятаючы подзвігі бацькоў і дзядоў.
Другая састаўная частка ў назве сёлетняга года – “стварэнне”. Менавіта яно непарыўна звязана з дзеясловамі ствараць, тварыць, паляпшаць. Стварэнне – неад’емны складальнік міру, які здольны рабіць яго гарманічным і цэльным, такім, які прыносіць чалавеку душэўную, духоўную і нават адчувальную каштоўнасць. Неабходна ствараць моцную дзяржаву, важна будаваць трывалую Беларусь з паспяховай эканомікай і адзіным грамадствам. Вельмі мудра было аб’яднаць гэтыя два паняцці, бо яны ўзаемадапаўняльныя.
Каб захаваць найвялікшую каштоўнасць – мір, – трэба працаваць і, найперш, над сабой, рабіць тое, чаго яшчэ не рабіў у сваім жыцці, паводзіць сябе мудра і цывілізавана.
Наша раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” рэгулярна ладзіць і захавае надалей розныя выхаваўчыя, сацыяльна значныя, міратворчыя мерапрыемствы, якія скіраваны на ўмацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы.
Ірына СТЫРНІК
Фота з архіву рэдакцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga