Свята сярод працоўных будняў

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Некалькі год запар Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу  сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”.

У рамках акцыі старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак наведаў ААТ “Граніт-Агра”, каб ушанаваць лепшых работнікаў гаспадаркі і ўручыць ім Падзячныя лісты і падарункі.

Іх атрымалі аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы “Данілавічы” Вольга Гукіш, аператар малакасховішча  малочнатаварнай фермы “Еленка” Дзмітрый Лазовік, жывёлаводы малочнатаварных фермаў “Касцюкі” Іна Уласевіч, “Таркачы” Ірына Кетко, “Белагурна” Дзмітрый Калюта, “Мяляхавічы” Васіль Кашчык, аператары Ганна Аўсянік, Святлана Андрушчанка і ветэрынарны доктар Аляксандра Зноска свінагадоўчага комплексу “Варакомшчына”.

Віншуючы працаўнікоў Уладзімір Казак адзначыў, што жывёлагадоўля – адна з найскладанейшых аграрных галін, якая забяспечвае харчовую бяспеку краіны і стварае асновы для паспяховага развіцця эканомікі дзяржавы.

Ён выказаў работнікам жывёлагадоўлі шчырую ўдзячнасць за працавітасць, вернасць выбранай прафесіі, адданасць свайму працоўнаму калектыву, роднай зямлі. Ён пажадаў, каб іх стараннасць і прафесіяналізм былі заўжды дастойна ацэнены і прыносілі добрыя вынікі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga