У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:
Таццяна Палякова “Час-суддзя” – чаму менавіта цяпер сталі адбывацца ўсе гэтыя дзіўныя і пужаючыя падзеі, звязаныя са знікненнем мамы? Прайшло ўжо чатыры гады, як яна бясследна знікла. Пасля афіцыйнага следства, беспаспяховых пошукаў прыватных сышчыкаў гераіня з бацькам ужо змірыліся з непазбежным. І вось цяпер яна не ведала, што і думаць. Яна сапраўды некалькі разоў бачыла сваю маці? Або проста вельмі падобную да яе жанчыну? Пры гэтым, ледзь хацела наблізіцца, яна ўцякала. Нібы нехта задумаў жорсткую гульню. І гераіня вырашыла правесці ўласнае расследаванне;
Алена Арсеньева “Мудрая змяя Мацільды Кшэсінскай” пра прастадушную, абылганую і непераможаную Мацільду, якая пражыла вельмі доўгае жыццё. У ім знайшлося месца не толькі для бліскучых авантур і яркіх роляў. Горкі эмігранцкі хлеб, цяжкая старасць першай палюбоўніцы Расіі ў акупаваным Парыжы – але як панадліва разблытваць гэтае жыццё дзень за днём, якія скарбы і таямніцы яно хавае;
Чынгіз Абдулаеў “Казначэй” – пасля смерці бацькі, паважанага чалавека, франтавіка, які загінуў у выніку няшчаснага выпадку, фінансіст Анатоль Гуднічэнка аказваецца сведкам чарады дзіўных падзей. Спачатку на дачу, якая дасталася яму ў спадчыну, пранікаюць невядомыя, пераварочваюць усё дагары дном і псуюць бацькаву машыну. Затым хтосьці выкрадае маці Анатоля, патрабуючы ў якасці выкупу нешта каштоўнае, але не ўдакладняючы, што менавіта. Гэтак жа нечакана выкрадальнікі вызваляюць заложніцу…
Гадаючы пра тое, што ўсё гэта можа значыць, Гуднічэнка ўспамінае пра ключ ад яшчэ адной дачы, які яму незадоўга да скону перадаў бацька. Перавярнуўшы ўвесь дом, Анатоль натыкнуўся на тайнік.
Чакаем усіх жадаючых!
Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga