“Белвест” вярнуўся на Дзятлаўшчыну

Важнае Грамадства

Паспрыяў гэтаму прыватны бізнес.

У новай гандлёвай кропцы, якая адкрылася ў гандлёва-забаўляльным цэнтры “Паніква”, кожны наведвальнік знойдзе тавар для сябе: ад брэндавага абутку і галантарэі – да аўтарскіх галаўных убораў і сувеніраў з керамікі. Аб супрацоўніцтве з беларускімі вытворцамі, унікальным асартыменце магазіна і прыемных бонусах для наведвальнікаў расказаў яго гаспадар, індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Князеў:

– Я не адзін год займаюся абутковым бізнесам, пастаянна аналізую гэты рынак. Каля 30 гадоў імпартую абутак вядучых еўрапейскіх абутковых брэндаў: Bata, Otmet, Unica, Caprice. Сёлета задумаўся аб пашырэнні асартыменту нашага магазіна вядомымі беларускімі брэндамі, спыніў сваю ўвагу на фірме “Белвест”, якая на працягу многіх гадоў не была прадстаўлена ў Дзятлаве і раёне. Я наведаў саму фабрыку, пагутарыў з кіраўніцтвам і прывёз новую калекцыю абутку ў раён, яе можна ўбачыць у нашым буціку ў ГЗЦ “Паніква”. Абутковай фабрыкай прадстаўлены новыя сучасныя мадэлі, цікавая моладзевая лінейка, таксама класічны, паўсядзённы, дэмісезонны абутак на любы густ па завадскім кошце з мінімальнай гандлёвай надбаўкай. Добрым дапаўненнем да такой абноўкі стануць сумкі і вырабы з натуральнай скуры фірмы “ВітМа”, а таксама – стыльнае жаночае адзенне вядомай беларускай фабрыкі “LaKona” (горад Брэст). Гэта кампанія мае эксклюзіўнае права “апранаць” тэлевядучых канала ОНТ у Беларусі, а цяпер і прыгажуні Дзятлаўшчыны змогуць не адставаць ад іх, набываючы самыя прыгожыя строі ў нас. Падабраць вобраз вам дапаможа мой кампаньён, дачка Святлана Князева.

– Чым парадуеце аматараў зімовага шопінгу?

– У нашым магазіне ёсць мехавыя вырабы – шубы, дублёнкі ад беларускіх вытворцаў, паланціны і іншыя вырабы з мангольскай шэрсці (горад Улан-Батар). Нашым эксклюзівам з’яўляюцца зверашапкі брэнда ELON ад аўстрыйскай мастачкі і мадэльера Хаймы Элон: у калекцыі дэталёва прадстаўлены розныя жывёлы са сваёй знешнасцю і характарам. Гэта галаўны ўбор для тых, хто любіць добры настрой і дорыць яго іншым. Для аматараў утульных сямейных вечароў у нас ёсць пледы з аўстралійскага мерыноса, для мужчын – аўтамабільныя чахлы з мутона і нават сапраўдныя унты для аматараў доўгіх зімовых прагулак. Таксама шырока прадстаўлена ізраільская касметыка і парфюмерыя, аналагічную якой можна набыць у аптэчнай сетцы, але нашы цэны вас парадуюць больш. Аматарам мілых падарункаў прапануем сувеніры з керамікі.

– У чым ваша “фішка”?

– Мы пазіцыяніруем сябе як буцік, а таму наша крэда – толькі лепшыя вытворцы, толькі сертыфікаваны тавар, толькі элітнае. Людзі, якія нешта набываюць у  нас, часта вяртаюцца за новымі пакупкамі, нават спецыяльна прыязджаюць з іншых гарадоў. Прадстаўляючы на сваёй гандлёвай плошчы беларускія брэнды, мы хочам нагадаць землякам і гасцям раёна, які багаты выбар айчынных высакаякасных тавараў.

– Але, каб наведаць ваш магазін, дзятлаўчанам таксама трэба ехаць…

– Пра гэта мы ўжо падумалі і ўсё прадугледзелі. Для нашых пакупнікоў арганізуецца трансфер Дзятлава – санаторый “Радон”, які будзе працаваць па папярэднім запісе. Для гэтага неабходна патэлефанаваць мне на нумары: +375(25)5146527 (life), +375(29)3676649 (А1). Побач з нашым буціком ёсць утульнае кафэ, дзе можна адпачыць паміж пакупкамі.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена Аляксандрам КНЯЗЕВЫМ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga