Моладзь Беларусі ўпэўнена, што цяпла іх сэрцаў і юнацкага запалу хопіць, каб былі абагрэты дамы тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы – ветэранаў, адзінокіх пажылых людзей, прадстаўнікоў іншых уразлівых катэгорый насельніцтва.
Таму актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі падхапілі эстафету па колцы дроваў, ініцыяваную Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і заклікаюць усіх неабыякавых да актыўнага ўдзелу ў ёй.
Дзятлаўшчына таксама ўключылася ў рэспубліканскі моладзевы чэлендж. Нарыхтаваць на зіму дровы пажылым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу, ужо дапамаглі актывісты пярвічак ГА “БРСМ” Гезгалаўскай і Вензавецкай сярэдніх школ.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены раённым камітэтам ГА “БРСМ”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga