“Яркія фарбы вясёлкі”

Важнае Грамадства

Сустрэча пад такой назвай у Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дала старт восеньскаму тэматычнаму тыдню “Цімураваланцёрская феерыя на Дзятлаўшчыне”.

Ён праходзіць у рамках абласной валанцёрскай акцыі “Памятаеш, мама…” да Дня маці.

У гэты дзень у карэкцыйны цэнтр да асаблівых дзяцей у вобразе вясёлага дамавічка Кузі завітала каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам”, педагог-арганізатар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка з цікавай конкурсна-гульнявой праграмай.

Казачны герой прапанаваў дзецям на касмічным караблі ажыццявіць падарожжа ў краіну дабра, дзе ў Сонечным горадзе яны дарылі адзін аднаму чароўныя ўсмешкі і ветлівыя словы, у Спартыўным – правялі вясёлую эстафету, гульні, ад душы патанцавалі і з лепшымі пажаданнямі расправілі рознакаляровы парашут, а напрыканцы атрымалі салодкія прызы.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: