Дыстанцыйны бацькоўскі сход

Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў дашкольнай групе прайшоў дыстанцыйны бацькоўскі сход.

Яго тэма: «Фарміраванне базавага варыятыўнага кампанента праграмнага матэрыялу па адаптыўнай фізічнай культуры ў выхаванцаў».

Увазе бацькоў была прапанавана інфармацыя па дадзенай тэме ў выглядзе прэзентацыі. Яны пазнаёміліся с карэкцыйнымі, навучальнымі і выхаваўчымі задачамі адаптыўнай фізічнай культуры, з арганізацыяй яе заняткаў ва ўмовах ЦКРНіР. Акрамя гэтага, былі прапанаваны практычныя практыкаванні, якія можна выконваць з дзецьмі ў паўсядзённым жыцці ў дамашніх умовах для ўдасканалення хадзьбы, бегу, поўзання, скачкоў, агульнай і дробнай маторыкі (пальцавага дотыку, уменне маніпуляваць прадметамі пры дапамозе рук і пальцаў).

Таксама бацькі прагледзелі відэафільм з фрагментамі заняткаў па адаптыўнай фізічнай культуры.

У якасці зваротнай сувязі педагогі распрацавалі апытальнік па тэме: «Здаровы лад жыцця і адаптыўная фізічная культура».

Вынікам сходу сталі станоўчыя водгукі законных прадстаўнікоў па тэме апытальніка.

Наталля МІЛЕЙКА,
выхавацель дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага ЦКРНіР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga