Не знаходка, а крадзеж

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Людзі, якія знайшлі рэчы, часта лічаць, што маюць права пакінуць іх сабе.

Аднак калі рэч знойдзена ў месцах, дзе можна вызначыць гаспадара або ў межах пэўнай тэрыторыі ці памяшканні (на прадпрыемстве, у магазіне, аптэцы, транспарце і гэтак далей) і той, хто знайшоў, пакіне яе сабе – гэта крадзеж, які цягне за сабой крымінальную адказнасць.

Калі рэч знойдзена ў месцы, дзе нельга ўстанавіць гаспадара, напрыклад, у лесе, парку, на вуліцы, то знаходку можна пакінуць сабе, аднак перад гэтым яе абавязкова неабходна зарэгістраваць у міліцыі як згубленую. Калі на працягу 6 месяцаў уладальнік не будзе вызначаны і не заявіць сваіх правоў, той, хто знайшоў, набывае на яе законнае права.

Калі пакінуць без рэгістрацыі, уладальнік можа напісаць заяву ў міліцыю і знайшоўшага прыцягнуць да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці ў залежнасці ад кошту знаходкі. Гэта можа быць штраф да 5 базавых велічыняў, а калі рэч ацэньваецца на тысячу базавых велічыняў і больш – надыходзіць крымінальная адказнасць, а гэта грамадскія работы, або штраф, або арышт.

Не спяшайцеся паднімаць безгаспадарлівыя рэчы, лепш тэлефануйце ў міліцыю, дзе разбяруцца, што з імі рабіць.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Фота з адкрытых крыніц 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga