Каб матулі ўсміхаліся часцей

Грамадства Свежыя навіны

Работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Шчасце маці”, прымеркаванай да Дня маці.

Каб падарыць добры настрой і найлепшыя пажаданні матулям раёна, якія ў большай ступені маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, да іх накіраваліся загадчыца аддзялення Іна Петрукевіч і спецыяліст Іна Стырнік.

Віншаванні і падарункі прымалі мама дзіцяці-інваліда і матулі дзетак-двайнятак, менавіта яны маюць права на паслугі няні. Жанчынам былі ўручаны харчовыя наборы ад пастаяннага спонсара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання – магазіна “СударыняТорг”. Спецыялісты аддзялення шчыра ўдзячны дырэктару гандлёвага аб’екта Андрэю Турэвічу, які на працягу ўжо некалькіх гадоў аказвае падтрымку ўразлівым катэгорыям насельніцтва.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Інай ПЕТРУКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga