Лідары і члены рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” актыўна ўключыліся ў работу дыялогавых пляцовак і грамадскія абмеркаванні законапраектаў аб УНС і выбарчым заканадаўстве.
Сваімі думкамі на гэты конт падзяліўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч:
– На грамадскія абмеркаванні вынесены два важныя законапраекты: “Аб змяненні Выбарчага кодэкса” і “Аб Усебеларускім народным сходзе”. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа выказаць свой пункт гледжання і заўвагі. Выказаныя меркаванні будуць абагулены і выкарыстаны пры дапрацоўцы законапраектаў. Грамадскія абмеркаванні прадоўжацца да 2 лістапада 2022 года.
У законапраекце адзначана, што Усебеларускі народны сход з’яўляецца вышэйшым органам народаўладдзя, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага строю, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Дакладна прапісаны ў законапраекце паўнамоцтвы, функцыі і кампетэнцыі УНС, а таксама рэгламент і механізм яго дзейнасці. Важна, каб у час абмеркавання праекта нашы грамадзяне выказалі свае прапановы і заўвагі. Тым самым зможам зрабіць Закон аб УНС больш дасканалым і аб’ектыўным. Народаўладдзе дапаможа захаваць стабільнасць і спакой у нашай краіне.
Лічу, што змяненні ў Выбарчы кодэкс своечасовыя і абгрунтаваныя. Роўныя магчымасці ўдзелу прадастаўлены як выбаршчыкам, так і прэтэндэнтам на выбранне.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga