Работнікі газавай службы прымалі віншаванні

Галоўнае Улада

Напярэдадні  прафесійнага свята ў Дзятлаўскім раёне газазабеспячэння адбыўся ўрачысты сход.

З надыходзячым Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў ўстановы павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

– Сёння мне выпаў вялікі гонар павіншаваць вас з прафесійным святам, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Кожны дзень вы робіце вельмі важную справу – даяце людзям цяпло, каб яны мелі магчымасць абагрэць жыллё і прыгатаваць ежу. Вы заўжды прыязджаеце на дапамогу ў складаных сітуацыях. Акрамя сваіх прамых абавязкаў, дастойна выконваеце сацыяльную функцыю: пастаянна ўдзельнічаеце ў рабоце аглядавых камісій. Вялікі дзякуй вам за працу! Жадаю вашаму зладжанаму, дружнаму калектыву працоўных поспехаў, моцнага здароўя, шчасця, міру на зямлі і дабрабыту, радасці ў вашых дзецях і ўнуках.

Аляксандр Станіслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў майстру Алегу Каско. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў адзначаны кантралёр газазабяспечвальнай арганізацыі Раіса Жукель; Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама – начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – электрагазазваршчык Васіль Казлянкоў, слесар па абслугоўванні ўнутрыдамавога газакарыстальнага абсталявання Аляксандр Толкач.

Юрый Ганчар перадаў калегам віншаванні ад кіраўніцтва УП “Гроднааблгаз”, агучаныя на абласной святочнай канферэнцыі.

– Хачу падзякаваць усяму калектыву і кожнаму з вас за плённую, напружаную і складаную працу, за дасягнутыя высокія паказчыкі ў рабоце, – адзначыў Юрый Іванавіч. – Асаблівыя словы падзякі адрасую ветэранам галіны за майстэрства, прафесіяналізм і адданасць абранай справе. Няхай удача і поспех не пакідаюць вас ва ўсіх вашых справах і пачынаннях. Моцнага здароўя вам, дабра і мірнага неба.

З узнагародай!

Да прафесійнага свята ўзнагародамі былі адзначаны наступныя работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння:

Ганаровай граматай УП “Гроднааблгаз” – кладаўшчык Уладзімір Пятліцкі, кантралёр газазабяспечвальнай арганізацыі Наталля Ліпская;

Падзячным лістом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – вядучы бухгалтар Ала Дайліда;

граматай ВУ “Слонімгаз” – інжынер па ахове працы І катэгорыі Сяргей Удот, прыёмшчык заказаў Лілія Бадалава;

граматай прафсаюзнай арганізацыі УП “Гродааблгаз” – майстар Сяргей Белавус;

граматай прафсаюзнай арганізацыі ВУ “Слонімгаз” – вадзіцель аўтамабіля Ігар Варэйка; майстар аварыйна-дыспетчарскай службы Максім Дораш.

Звання “Ветэран працы” ўдастоены вадзіцель аварыйна-дыспетчарскай службы Алег Белавус, вадзіцелі аўтамабіля Анатоль Жыдко, Аляксандр Юрчык.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: