Наша дзяржава прадастаўляе беспрацоўным розныя магчымасці быць занятымі ў эканоміцы і сумленна зарабляць грошы, не парушаючы закона.
Адзін з падобных відаў занятасці – аплачваемыя грамадскія работы. Больш падрабязна пра іх расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:
– Упраўленне па працы і занятасці кожны год арганізуе аплачваемыя грамадскія работы. Яны ўяўляюць сабой выкананне агульнадаступных відаў працоўнай дзейнасці і, як правіла, не патрабуюць дадатковай прафесійнай падрыхтоўкі, разам з тым маюць сацыяльна карысную значнасць і садзейнічаюць уключэнню беспрацоўных грамадзян у актыўнае працоўнае жыццё.
Аплачваемыя грамадскія работы праводзяцца на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна на базе 8 сельскіх выканаўчых камітэтаў: Вензавецкага, Войневіцкага, Данілавіцкага, Дварэцкага, Дзятлаўскага, Жукоўшчынскага, Казлоўшчынскага, Парэцкага.
Беспрацоўныя грамадзяне выконваюць наступныя віды работ:
– добраўпарадкуюць тэрыторыю (высякаюць параснікі, хмызнякі і дрэвы на тэрыторыях помнікаў і могілак);
– выграбаюць смецце;
– выконваюць пагрузачна-разгрузачныя работы па вывазе смецця;
– выкошваюць расліннасць на тэрыторыях агульнага карыстання.
Фінансуецца такая занятасць за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
На ўдзел у аплачваемых грамадскіх работах заключаецца грамадзянска-прававы дагавор паміж наймальнікам і грамадзянінам, які накіроўваецца на такія работы аддзелам па працы і занятасці.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga