У гаспадарках Дзятлаўшчыны прадаўжаецца ўборка кукурузы, якой сёлета пасеяна нямала.
Пра ход работ у КСУП “Жукоўшчына” расказаў галоўны аграном Аляксандр Жэгала:
– Убіраем кукурузу на сілас на палетку плошчай 33 гектары паблізу вёскі Погіры, сёлета пад гэту культуру ў нас занятыя 693 гектары сельскагаспадарчых земляў. Мяркую, што да падачку наступнага тыдня ўбяром палавіну ўраджаю: вынік замаруджвае тое, што зерневая кукуруза яшчэ не даспела.
Па словах Аляксандра Мікалаевіча, расслабляцца аграрыям не даводзіцца: на гэтым тыдні завяршаецца сеў азімых збожжавых культур, поўным ходам рухаецца ўборка цукровых буракоў, бульбы, наперадзе чакае збор агародніны. А як тэхніка вызваліцца – аграрыі ўдарнымі тэмпамі завершаць уборку кукурузы.
Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga