Каб дзятлаўчанам было ўтульна

Важнае Грамадства

З самай раніцы вуліца Навагрудская поўніцца гулам: жылкамунгас праводзіць чарговае падкошванне травы ў дварах шматпавярховых забудоваў і на прыдарожнай тэрыторыі.

Працуюць актыўна, каб хутчэй завяршыць работы ў мікрараёне і перайсці на вуліцу Перамогі. Пад частымі летнімі дажджамі трава расце хутка, таму работы ў касцоў увесь сезон багата.

– Мы чацвёра абкошваем усё Дзятлава, ад вуліцы Навагрудскай да гарадскога пляжа, – тлумачыць рабочы зялёнага будаўніцтва Аляксандр Мацюкевіч. – З 1 мая да 30 кастрычніка мы з косамі: прыводзім у парадак гарадскія газоны. Разам са мной працуюць Аляксандр Лукашэвіч, Віталь Барысевіч, Сяргей Крупіца.

Па словах вопытнага камунальніка, работы ў службы нямала круглы год. Зімой гэта расчыстка снегу, устаноўка, а затым разборка навагодняга дрэва, многія іншыя неабходныя для горада справы.

Не кожны абывацель звяртае ўвагу, як штодзённымі клопатамі камунальных службаў раёна на нашай малой радзіме ствараецца прыгажосць, чысціня і ўтульнасць. А без іх работы – ні туды ні сюды.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga