Транспартны падатак уведзены ў Рэспубліцы Беларусь з 1 студзеня 2021 года з адначасовым скасаваннем выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.
Аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аўтамабілі, якія зарэгістраваныя за фізічнымі асобамі ў дзяржаўтаінспекцыі.
У 2021 годзе яны плацілі авансавы плацёж па транспартным падатку ў памеры адной базавай велічыні. Не пазней за 15 лістапада 2022 года на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе накіравана плацельшчыкам да 1 верасня 2022 года, неабходна даплаціць транспартны падатак за 2021 год, вылічаны зыходзячы з устаноўленых ставак падатку за мінусам выплачанага ў 2021 годзе авансавага плацяжу.
Стаўкі транспартнага падатку прымяняюцца ў памеры 50 % ад устаноўленай стаўкі ў дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных за ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ветэранамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, інвалідамі I або II групы, асобамі, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, або асобамі, якія маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, бацькамі (усынавіцелямі, удачарыцелямі) у шматдзетных сем’ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў; у памеры 75 % – у дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных за інвалідамі III групы пры наяўнасці сапраўднага пасведчання вадзіцеля адпаведнай катэгорыі.
Плаціць транспартны падатак плацельшчыкам неабходна незалежна ад удзелу транспартнага сродку ў дарожным руху і яго тэхнічнага стану.
Да транспартных сродкаў, якія не з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання, адносяцца:
• аўтамабілі, якімі ўласнік перастаў валодаць у выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асобаў;
• выпушчаныя не пазней за 1991 год або звесткі пра год выпуску адсутнічаюць;
• катэгорыі M1 або M1G, якія прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком (да 31 снежня 2025 года);
• спецыяльна абсталяваныя для выкарыстання інвалідамі.
Плаціць падатак за такія транспартныя сродкі не трэба.
Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga