Няхай не змаўкае дзіцячы смех (+відэа)

Важнае Культура і адпачынак

Міжнародны Дзень абароны дзяцей адзначыўся на Дзятлаўшчыне шэрагам мерапрыемстваў для малечы і іх бацькоў.

На пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці маленькіх дзятлаўчан чакала забаўляльная праграма “Вясёлка дзяцінства”, у час якой дзеці маглі патанцаваць пад песні ў выкананні вучняў школ раёна, сфатаграфавацца і пагуляць з роставымі лялькамі, павесяліцца ад душы на забаўляльных атракцыёнах.

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях запрасілі гасцей свята далучыцца да акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”, пазнаёмілі з новым пажарным аўтамабілем, правялі віктарыну і ўручылі падарункі.

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся работай цырка “Фенікс”, гульнёвымі праграмамі, дзіцячым кінасеансам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: